Тэніс
від спорту з ракеткай і мячом / From Wikipedia, the free encyclopedia
Тэ́ніс (па-ангельску: tennis), або вялікі тэніс — від спорту, у якім гуляе два гульца адзін супраць аднаго, або дзьве каманды па два мужчыны ў кожнай, каманда супраць каманды, на поле — (корце), падзеленаму пасярэдзіне папярочнай сеткай. Мэта гульні — ракетакай адправіць мяч на бок супраціўніка так, каб той ня змог яго адбіць, пры гэтым пры першым падзеньні мяч не павінен выляцець за межы корта. Падчас гульні гульцы выкарыстоўваюць дадатковую прылада для гульні — ракетку. Ракетка — прыналежнасьць тэнісіста, прызначаная для адбіцьця, зьмены кірунку, магутнасьці палёту гумовага тэніснага мяча, з мэтай заданьня паразы супраціўніку. Матч выйграе той хто атрымлівае найбольшую колькасьць перамог па сэтах, у адпаведнасьці з правіламі гульняў, якія ўжываюцца згодна з полам, узростам і г. д.