Урад
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ура́д — орган выканаўчай улады, звычайна вышэйшы выканаўчы орган. Узначальваецца кіраўніком дзяржавы, то бок прэзыдэнтам або прэм’ер-міністрам ці кіраўніком ураду, канцлерам, кіраўніком кабінэту міністраў. Асноўная задача ўрада — праводзіць у жыцьцё законы, прынятыя вышэйшым заканадаўчым органам дзяржавы, то бок парлямэнтам. З гэтай мэтай урад або асобныя ягоныя міністэрства распрацоўваюць і прымаюць падзаконныя акты, напрыклад, пастановы. Урад можа зьвяртацца да парлямэнта з ініцыятывай прыняць або зьмяніць закон.
Эфэктыўная дзяржава павінна мець два атрыбуты: уладу й законнасьць. Уладай зьяўляецца здольнасьць прымушаць і распараджацца. Усе ўрады звычайна выкарыстоўваюць некаторыя формы фізычнага прымусу пры рэалізацыі сваёй улады, напрыклад, турэмнае зьняволеньне, выгнаньне або пагрозы. Легітымнасьць зьяўляецца атрыбутам, які падахвочвае людзей падпарадкоўвацца ўладам. Легітымнасьць дасягаецца за кошт набыцьця й прымяненьня сілы ў адпаведнасьці з усталяванымі прынцыпамі й нормамі.
Паводле разьдзелу 5 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь (артыкулы 106—108) выканаўчую ўладу ў Беларусі ажыцьцяўляе Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь, а працай ураду кіруе прэм’ер-міністар, на пасаду якога на сёньняшні дзень прызначаны Раман Галоўчанка.