Фальканэт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Фальканэ́т (па-італьянску: falconetto, па-ангельску: falconet) — артылерыйская гармата калібру 45—100 мм.
Фальканэты знаходзіліся на ўзбраеньні войска й флёту шэрагу дзяржаваў у XVI—XVIII стагодзьдзях. Стрэлы рабіліся волававымі ядрамі, перавозіліся 1—2 коньмі. У некаторых краінах у XVIII стагодзьдзі фальканэтамі называлі палкавыя гараматы калібру 45—55 мм.