Ядзерная зброя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Я́дзерная збро́я (атамная зброя) — від зброі масавага паражэньня, дзеяньне якой заснавана на выкарыстаньні энэргіі радыяактыўнасьці.
Упершыню ўжытая ў якасьці зброі ў 1945 годзе ЗША супраць Японіі. Асноўныя паражаючыя фактары ядзернае зброі: ударная хваля, пранікальная радыяцыя, электрамагнітны імпульс, сьветлавое выпраменьваньне. Выкарыстаньне ядзернае зброі выклікае моцнае радыяактыўнае забруджваньне мясцовасьці. Магутнасьць ядзернае зброі вымяраецца тратылавым эквівалентам — колькасьцю трынітраталуолу, які забясьпечвае выбух з той жа энэргіяй. Сродкам дастаўкі ядзернае зброі могуць служыць артылерыйскія снарады, авіяцыйныя бомбы, тарпэды, ракеты.