Індаарыйскія мовы
From Wikipedia, the free encyclopedia
І́ндаары́йскія мовы (таксама вядомыя як інды́йскія) — найбольш распаўсюджаная група моў на індыйскім субкантыненце, якая прадстаўляе сабой групу ў складзе індаіранскае галіны індаеўрапейскай моўнай сям'і.
Індаарыйская група | |
---|---|
Таксон | — |
Арэал | Паўднёвая Азія |
Колькасць носьбітаў | каля 1,5 млрд чал. |
Класіфікацыя | |
Катэгорыя | Мовы Еўразіі |
|
|
Склад | |
галіна пахары, паўночназаходняя, заходняя, цэнтральная, усходняя, паўднёвая галіны (2-4 галіны традыцыйна лічацца дыялектамі хіндзі) |
|
Коды моўнай групы | |
ISO 639-2 | inc |
ISO 639-5 | inc |
Носьбіты індаарыйскіх моў складаюць каля палавіны носьбітаў усіх індаеўрапейскіх моў, налічваючы 1,5 млрд з 3 млрд чал., а таксама больш за палавіну сучасна прызнаных індаеўрапейскіх моў.
Найбуйнейшымі па колькасці носьбітаў мовамі сярод індаарыйскае групы з'яўляюцца мова хіндустані (хіндзі і ўрду, якія часам лічацца адной мовай, 240 млн носьбітаў разам), бенгальская мова (каля 230 млн чал.), мовы панджабі (каля 110 млн чал.)[1], маратхі (каля 70 млн чал.), гуджараці (каля 45 млн чал.), бхаджпуры (каля 40 млн чал.), орыя (каля 30 млн чал.), сіндхі (каля 20 млн чал.), сінгальская мова (каля 16 млн чал.), непальская мова (каля 14 млн чал.) і асамская мова (каля 13 млн чал.). Носьбіты гэтых моў складаюць большасць з усіх носьбітаў індаарыйскіх моў, налічваючы 900 млн чал.