Індзейская рэзервацыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Індзе́йская рэзерва́цыя (у ЗША: англ.: Indian reservation; у Канадзе: англ.: Indian reserve, фр.: Réserve indienne) — афіцыйна вызначаная тэрыторыя ў ЗША і Канадзе, якая кіруецца індзейскім племем.
У залежнасці ад статуса або традыцыі рэзервацыя можа таксама мець назву ранчэрыя (англ.: ranchería, rancheríe на захадзе ЗША і Канады), пуэбла (захад ЗША), калонія (англ.: colony у Невадзе), туземная вёска (англ.: Native Village на Алясцы), хоўмленд (англ.: Home land, Гаваі).
Рэзервацыямі часцяком называюць індзейскія тэрыторыі з розным прававым статусам у краінах Лацінскай Амерыкі.