Індэкс адукацыі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Гэты артыкул змяшчае даныя з папярэдняй Справаздачы пра развіццё чалавецтва за 2010 год.
ААН штогод публікуе індэкс развіцця чалавечага патэнцыялу, які ўключае індэкс адукацыі, паказчык валавага ўнутранага прадукта і чаканую сярэднюю працягласць жыцця.
Індэкс адукацыі адлюстроўвае ўзровень пісьменнасці сталага насельніцтва (дзве траціны значэння) і камбінаваны паказчык сукупнай долі навучэнцаў (адна траціна значэння). Узровень пісьменнасці паказвае, колькі працэнтаў насельніцтва авалодала чытаннем і пісьмом, у той час як сукупная доля навучэнцаў паказвае працэнт навучэнцаў пачынаючы з дзіцячых садоў і сканчаючы пасляўніверсітэцкай адукацыяй.
Адукацыя — найважнейшы складнік паказчыку «якасць жыцця». Індэкс адукацыі, у прыватнасці, улічваецца пры вызначэнні ўзроўню эканамічнага развіцця, які з’яўляецца ключавым крытэрыем пры ранжыраванні краін на развітыя, у стадыі развіцця і найменш развітыя.