Індэкс дэмакратыі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Індэкс дэмакратыі[1][2][3] — класіфікацыя 167 краін свету, якая складзена Economist Intelligence Unit па ўзроўню развіцця дэмакратыі ў іх.
Пры складанні класіфікацыі ўлічваюцца 60 розных паказчыкаў, якія згрупаваны па 5 катэгорыям: выбары і палітычны плюралізм, грамадзянскія свабоды, дзейнасць улады, палітычная ангажыраванасць насельніцтва і палітычная культура. Упершыню індэкс быў прадстаўлены ў 2006 годзе, дапаўняўся ў 2008, 2010 і наступных гадах.
У дадатак да лічбавай ацэнкі і рэйтынгу, індэкс класіфікуе кожную краіну на адзін з чатырох тыпаў рэжымаў: поўная дэмакратыя, недасканалая дэмакратыя, гібрыдны рэжым ды аўтакратыя.