Ірландская Рэспубліка (1919—1922)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ірландская Рэспубліка (ірл.: Poblacht na hÉireann) — самаабвешчаная дзяржава, якая існавала з 1919 па 1922 год на востраве Ірландыя. Час існавання рэспублікі супадае з вайной за незалежнасць Ірландыі. Падчас вайны ў рэспубліцы ўзніклі палітычныя органы, якія абапіраліся на падтрымку большасці насельніцтва. Толькі Савецкая Расія прызнала маладую рэспубліку[1]. Спроба ліквідаваць брытанскі ўплыў на ірландскім востраве пацярпела крах. Хоць рэспубліка ўключыла ўсю тэрыторыю вострава, уплыў урада не даходзіў да паўночна-ўсходніх рэгіёнаў (цяперашняя Паўночная Ірландыя). Канцом рэспублікі лічыцца ўтварэнне Ірландскай Свабоднай дзяржавы ў 1922 годзе.
- Гэта артыкул пра дзяржаву, якая існавала ў 1919—1922 гадах; пра сучасную Ірландыю гл. артыкул «Ірландыя».
Хуткія факты Ірландская Рэспубліка, Сталіца ...
Рэспубліка | |||||
Ірландская Рэспубліка | |||||
---|---|---|---|---|---|
ірл.: Poblacht na hÉireann or Saorstát Éireann | |||||
|
|||||
|
|||||
Сталіца | Дублін | ||||
Найбуйнейшыя гарады | Белфаст | ||||
Мова(ы) | ірландская | ||||
Афіцыйная мова | Ірландская мова | ||||
Грашовая адзінка | фунт стэрлінгаў | ||||
Плошча | 84 116 км² (1921) | ||||
Насельніцтва | 4 400 000 чал. (1921) | ||||
Форма кіравання | парламенцкая рэспубліка | ||||
Прэзідэнты | |||||
• 1919 | Кахал Бруха | ||||
• 1919—1922 | Эйман дэ Валера | ||||
• 1922 | Артур Грыфіт | ||||
• 1922 | Уільям Томас Косгрэйв | ||||
Гісторыя | |||||
• 24 красавіка 1916 | Абвяшчэнне незалежнасці | ||||
• 21 студзеня 1919 | Прыняцце канстытуцыі | ||||
• 6 снежня 1922 | Утварэнне Ірландскай Свабоднай дзяржавы | ||||
Пераемнасць | |||||
< Злучанае каралеўства Вялікабрытаніі і Ірландыі | |||||
Ірландская Свабодная дзяржава > Паўночная Ірландыя > |
|||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць