Ірцяш
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ірця́ш, Ірцяж (руск.: Иртя́ш, Иртяж[2]) — возера-вадасховішча ў Расіі, на Паўднёвым Урале, у Каслінскім раёне Чалябінскай вобласці, каля гарадоў Каслі і Азёрск. Уваходзіць у сістэму Каслінска-Кыштымскіх азёр[1].
Ірцяш | |
---|---|
руск.: Иртяш | |
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 227[1] м |
Даўжыня | 14,5 км |
Шырыня | 7,5 км |
Плошча | 53,5 км² |
Аб’ём | 0,47 км³ |
Найбольшая глыбіня | 16 (22[1]) м |
Сярэдняя глыбіня | 8,7 м |
Гідралогія | |
Салёнасць | 0,24—0,25 ‰ |
Басейн | |
Выцякаюць | Цеча |
Размяшчэнне | |
Краіна | Расія |
Рэгіён | Чалябінская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Ідэнтыфікатары | |
ДВР | 14010500711111200007480 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Плошча паверхні возера 53,5[2][3][4] км². Даўжыня 14,5[1] км, найбольшая шырыня 7,5[1] км. Глыбіні да 16[2] м (да 18 м[3]; да 22[1] м). Сярэдняя глыбіня 8,7[1] м. Аб’ём вады ў возеры 0,47[1] км³. Мінералізацыя вады 240—250[1] мг/л.
Катлавіна возера мае эразійна-тэктанічнае паходжанне, выцягнутая з паўднёвага захаду на паўночны ўсход і складаецца з двух плёсаў (Малога і Вялікага)[1]. Берагавая лінія звілістая, моцна парэзаная. Берагі пясчаныя, забалочаныя, месцамі абрывістыя і камяністыя. На возеры некалькі дзясяткаў невялікіх астравоў. Замярзае звычайна ў пачатку кастрычніка, вызваляецца ад лёду ў канцы красавіка — пачатку мая.
У Ірцяш упадае шмат невялікіх рэк. Выцякае рака Цеча (прыток ракі Ісець, басейн Іртыша).