Агрыпіна Малодшая
From Wikipedia, the free encyclopedia
Агрыпіна Малодшая — Юлія Агрыпіна (16—59) — дачка Германіка і Агрыпіны Старэйшай, жонка Гнея Даміцыя Ахенабарба, другім шлюбам — імператара Клаўдзія (49), маці Нерона.
Хуткія факты Агрыпіна Малодшая, Нараджэнне ...
Агрыпіна Малодшая | |
---|---|
лац.: Iulia Agrippina | |
Нараджэнне |
6 лістапада 15 |
Смерць |
17 сакавіка 59 (43 гады) |
Род | Юліі-Клаўдзіі[d] і Юліі Цэзары[d] |
Бацька | Германік[1] |
Маці | Агрыпіна Старэйшая[1][2] |
Муж | Клаўдзій, Gaius Sallustius Crispus Passienus[d][3][4] і Gnaeus Domitius Ahenobarbus[d][3] |
Дзеці | Нерон[2] |
Дзейнасць | палітык |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Агрыпіна.
Антычныя аўтары характарызуюць Агрыпіну Малодшую як «самую непрыемную жанчыну часоў імперыі». Не вагаючыся перад сродкамі, яна дапамагла Нерону, свайму сыну ад шлюбу з Клаўдзіем, заняць імператарскі трон. Дзеля гэтага яна, між іншым, арганізавала смерць свайго дзядзькі і раду іншых людзей. Нерон, ужо атрымаўшы ўладу, загадаў забіць яе і знішчыць усе яе статуі. Аднак, горад Кёльн захаваў назву «калонія Агрыпіны», атрыманую з нагоды яе нараджэння. Вядомая профільная выява Агрыпіны на камеі разам з Клаўдзіем.[5]