Аляксандр Міхайлавіч Васілеўскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Аляксандр Міхайлавіч Васілеўскі (18 (30) верасня 1895, с. Гальчыха, Кінешамскі павет, Кастрамская губерня, Расійская імперыя — 5 снежня 1977, Масква) — савецкі военачальнік, Маршал Савецкага Саюза (1943), начальнік Генштаба, член Стаўкі Вярхоўнага Галоўнакамандавання. У гады Вялікай Айчыннай вайны на пасадзе начальніка Генеральнага штаба (1942—1945) прымаў дзейны ўдзел у распрацоўцы і ажыццяўленні практычна ўсіх буйных аперацый на савецка-германскім фронце. З лютага 1945 года камандаваў 3-м Беларускім фронтам, кіраваў штурмам Кёнігсберга. У 1945 галоўнакамандуючы савецкімі войскамі на Далёкім Усходзе ў вайне з Японіяй. Адзін з найбуйнейшых палкаводцаў Другой сусветнай вайны.
Аляксандр Міхайлавіч Васілеўскі | |
---|---|
руск.: Алекса́ндр Миха́йлович Василе́вский | |
| |
Дата нараджэння | 18 (30) верасня 1895 ці 30 верасня 1895(1895-09-30) |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 снежня 1977(1977-12-05)[1] (82 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Дзеці | Yury Vasilevsky[d] і Igor Vasilevsky[d] |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць |
|
Род войскаў | Руская імператарская армія, Рабоча-Сялянская Чырвоная Армія і Сухапутныя войскі СССР[d] |
Гады службы | 1915—1977 |
Званне | |
Камандаваў | франтамі, ваеннымі акругамі |
Бітвы/войны |
Першая сусветная вайна, Грамадзянская вайна ў Расіі, Другая сусветная вайна |
Узнагароды і званні | |
Аўтограф | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У 1949—1953 гадах — Міністр узброеных сіл і Ваенны міністр СССР. Двойчы Герой Савецкага Саюза (1944, 1945), кавалер двух ордэнаў «Перамога» (1944, 1945).