Англійская готыка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Англійская готыка — архітэктурны стыль, які ўзнік у Францыі перш чым з’явіцца ў Англіі (прыкладна з 1180 да 1520 гадоў).
Як і гатычную архітэктуру іншых частак Еўропы, англійскую готыку вызначаюць яе завостраныя аркі, скляпеністыя дахі, контрфорсы, вялікія вокны і шпілі. Гатычны стыль родам з Францыі, дзе розныя элементы ўпершыню былі выкарыстаны разам у межах аднаго будынка пры хоры базілікі Сен-Дэні на поўнач ад Парыжа, пабудаванай абатам Сугерыям і асвячонай 11 чэрвеня 1144 года[1]. Найбольш ранняе маштабнае прымяненне гатычнай архітэктуры ў Англіі — у саборы Кентэрберы і ў Вэстмінстэрскім абацтве . Шмат асаблівасцяў гатычнай архітэктуры натуральным чынам выходзіць з раманскай архітэктуры (часта яе ў Англіі называюць нарманскай архітэктурай (англ.) (бел.). Такую эвалюцыю можна назіраць асабліва ў Дарэмскім саборы, які мае самае старажытнае вядомае рабрыстае высокае скляпенне.
Англійская готыка развівалася часам паралельна кантынентальнай Еўропе, а часам зусім самабытна. Гісторыкі традыцыйна падпадзяляюць англійскую готыку на шэраг розных перыядаў, якія можна падзяліць для дакладнага вызначэння розных стыляў. Гатычная архітэктура працягвала квітнець ў Англіі яшчэ на працягу ста гадоў, калі ва Фларэнцыі ўжо актыўна развівалася архітэктура Адраджэння (XV стагоддзе). Гатычны стыль саступіў месца архітэктуры эпохі Адраджэння ў канцы XVI і XVII стагоддзяў, але быў адроджаны ў канцы XVIII стагоддзя як акадэмічны стыль і меў вялікую папулярнасць як архітэктура гатычнага адраджэння на працягу 19 стагоддзя.
Многія з найбуйнейшых і лепшых твораў англійскай архітэктуры, у тым ліку Сярэдневяковыя саборы Англіі (укр.) (бел., у асноўным пабудаваныя ў гатычным стылі. Ёсць таксама замкі, палацы, вялікія будынкі, універсітэты і мноства немудрагелістых свецкіх будынкаў, у тым ліку багадзельняў і прыходскіх цэркваў. Іншай важнай групай гатычных будынкаў у Англіі з’яўляюцца парафіяльныя цэрквы, якія, як і сярэднявечныя саборы, часта маюць больш раннюю, нарманскую аснову.