Андраш III
From Wikipedia, the free encyclopedia
Андраш III (венг.: III.András, славацк.: Ondrej III, харв.: Andrija III, памёр у 14 студзеня 1301) — апошні кароль Венгрыі з 13 ліпеня 1290 года з дынастыі Арпадаў.
Андраш III | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
III.András | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ласла IV Кун | ||||||
Пераемнік | Ласла V | ||||||
Нараджэнне |
1265 |
||||||
Смерць |
14 студзеня 1301[2] |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Арпады | ||||||
Бацька | Іштван Постум[d][3] | ||||||
Маці | Тамазіна Маразіні[d][3] | ||||||
Жонка | Фенена Куяўская[d][4] і Агнэса Аўстрыйская[d][4] | ||||||
Дзеці | Лізавета Венгерская[3] | ||||||
Партыя | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пасля смерці 10 ліпеня Ласла IV Куна галоўная галіна дынастыі Арпадаў спынілася. Андраш III, унук Андраша II, сын яго пасмяротнага сына Стэфана Постума, герцага Славоніі, які меў больш за ўсіх правоў на венгерскі прастол, быў каранаваны. Імператар Рудольф I лічыў Венгрыю часткай Свяшчэннай Рымскай Імперыі і высунуў на венгерскі прастол герцага Альберта Аўстрыйскага. Аднак ужо праз год ён адмовіўся ад сваіх амбіцый і ў жніўні 1291 года заключыў мірны дагавор з Венгрыяй, наўзамен міру Андраш III абавязаўся разбурыць некалькі дробных крэпасцей на мяжы Венгрыі з аўстрыйскім герцагствам.
Увесь перыяд кіравання Андраша III прайшоў у барацьбе за ўладу з прадстаўнікамі венгерскай знаці, якая аспрэчвала законнасць яго абрання.