Арыгамі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Арыгамі (яп.: 折り紙, літар.: «складзеная папера») — від дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва; старажытнае мастацтва складання фігурак з паперы. Мастацтва арыгамі сваімі каранямі сыходзіць у Старажытны Кітай, дзе і была вынайдзена папера. Першапачаткова арыгамі выкарыстоўвалася ў рэлігійных абрадах. Доўгі час гэты від мастацтва быў даступны толькі прадстаўнікам вышэйшых саслоўяў, дзе прыкметай добрага тону было валоданне тэхнікай складання з паперы. Толькі пасля Другой сусветнай вайны арыгамі выйшла за межы Усходу і трапіла ў Амерыку і Еўропу, дзе адразу набыла сваіх прыхільнікаў.
Класічнае арыгамі складаецца з квадратнага аркуша паперы.
Існуе пэўны набор умоўных знакаў, неабходных для таго, каб замаляваць схему складання нават самага складанага вырабу. Большая частка ўмоўных знакаў была ўведзена ў практыку ў сярэдзіне XX стагоддзя вядомым японскім майстрам Акірам Ёсідзавам (1911—2005).
Класічнае арыгамі прадпісвае выкарыстанне аднаго квадратнага раўнамерна афарбаванага аркуша паперы без клею і нажніц. Сучасныя формы дэкаратыўна прыкладнога мастацтва вельмі часта не прытрымліваюцца гэтага канону[1].