Атака
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ата́ка (фр.: attaque) — у тактыцы, імклівы і арганізаваны рух войскаў (сіл) супраць непрыяцеля з мэтай збліжэння на дыстанцыю, якая дазваляе яго знішчыць.
Атака — найбольш адказны перыяд наступальнага бою сухапутных войскаў, авіяцыі і ВМФ. Бывае пяхотная, конная, танкавая, паветраная, тарпедная (у марскім баі), ракетная і інш.; па часе правядзення — дзённая і начная, па напрамках — франтальная, флангавая, з тылу. Сухапутныя войскі звычайна атакуюць праціўніка пасля агнявых удараў усімі сродкамі зброі па яго пазіцыях і аб’ектах. Мотастралковыя падраздзяленні могуць атакаваць і на бронетранспарцёрах, не спешваючыся з машын. Паветраная атака — імклівы налёт самалётаў для абстрэлу і бамбардзіроўкі пазіцый і аб’ектаў праціўніка. У марскім баі атака ажыццяўляецца ўсімі родамі ВМФ, у т.л. авіяцыяй, падводнымі лодкамі і скораснымі надводнымі караблямі.