![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/39/Estaci%25C3%25B3n_de_Atocha_%2528Madrid%2529_06.jpg/640px-Estaci%25C3%25B3n_de_Atocha_%2528Madrid%2529_06.jpg&w=640&q=50)
Аточа
From Wikipedia, the free encyclopedia
Станцыя Аточа (ісп.: Estación de Atocha) — найбуйнейшы чыгуначны вузел Мадрыда і Іспаніі. Адзін з двух вакзалаў іспанскай сталіцы — разам з вакзалам Чамарцін. Цягнікі, якія адпраўляюцца з вакзалаў Аточа і Чамарцін, курсуюць па высакахуткасных лініях AVE, хуткасных і звычайных лініях Alvia.
Станцыя | |
Аточа ісп.: Estación de Atocha | |
---|---|
![]() | |
Аператар | Renfe Operadora[d] |
Дата адкрыцця | 1851 |
Код станцыі | 60000 |
![]() |
Сваю назву вакзал атрымаў 9 лютага 1851 года ў гонар знесенай брамы Аточа.
З перонаў вакзала Аточа адпраўляюцца цягнікі і электрычкі на поўдзень, усход і захад краіны, у першую чаргу звязваючы з Мадрыдам насельніцтва такіх правінцыйных гарадоў як Таледа, Куэнка, Аранхуэс, Алькала-дэ-Энарэс, Гвадалахара, Авіла, Эскарыял, Сеговія і іншыя. Уключае ў сябе станцыю Пуэрта-дэ-Аточа, адкуль адпраўляюцца высакахуткасныя цягнікі AVE ў Барселону, Кордаву, Севілью, Малагу, Кадыс і многія іншыя гарады.
Аточа з’яўляецца буйным транспартна-перасадачным вузлом (высакахуткасныя цягнікі, прыгарадныя электрычкі, метро і аўтобусы).