Бангвеулу
From Wikipedia, the free encyclopedia
Бангвеу́лу (Bangweulu) — возера ў Замбіі, у вярхоўях ракі Луапула (сістэма ракі Конга).
Хуткія факты Бангвеулу, Морфаметрыя ...
Бангвеулу | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 1067 м |
Даўжыня |
|
Плошча | 15 100 км² |
Аб’ём | 5 км³ |
Найбольшая глыбіня | 5 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 109 469 км² |
Размяшчэнне | |
Размяшчэнне | Поўнач Замбіі |
Краіна | Замбія |
|
|
|
|
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Возера размешчана на вышыні 1067 м у шырокай плоскай катлавіне. Плошча паверхні ад 4 тыс. км² (у сухі сезон) да 15 тыс. км² (падчас летніх дажджоў). Глыбіня да 5[1] м. Возера ўтварылася ў выніку затаплення тэктанічнага прагіна. Берагі моцна забалочаныя. Большая частка возера зарастае чаротам і асакой. У сезон дажджоў у возера ўпадае рака Чамбешы, выцякае рака Луапула[1]. Водзяцца бегемоты, больш за 50[1] відаў рыб. Развіта рыбалоўства.
Возера Бангвеулу адкрыта ў 1868 годзе Давідам Лівінгстанам.