Бруней
краіна ў Паўднёва-Усходняй Азіі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Бруне́й, поўная афіцыйная назва — Бруне́й-Дарусала́м (лац. малайск.: Negara Brunei Darussalam, джаві малайск.: نڬارا بروني دارالسلام) — дзяржава, размешчаная ў Паўднёва-Усходняй Азіі на поўначы вострава Калімантан. Тэрыторыя — 5,8 тыс.кв.км. Сталіца — Бандар-Серы-Бегаван (каля 220 тыс. чал). Адміністрацыйна краіна дзеліцца на чатыры раёны: Бруней-Муара, Тутонг, Белайт і Тембуронг. Дзяржаўная мова — малайская. Шырока распаўсюджана таксама англійская. Дзяржаўная рэлігія — іслам суніцкага толку, які вызнаюць дзве траціны насельніцтва. Грашовая адзінка брунейскі долар. Паміж брунейскім і сінгапурскім доларам усталяваны сталы парытэт (у суадносінах 1:1) — каля 0,59 дол. ЗША(май 2008).
| |||||
Дэвіз: «Brunei Darussalam (Малайская: Бруней - мясціна міру); другі дэвіз: "Заўсёды служыць пад кіраўніцтвам Бога"» | |||||
Гімн: «Allah, Peliharakan Sultan» | |||||
Дата незалежнасці | 1 студзеня 1984 (ад Вялікабрытаніі) | ||||
Афіцыйная мова | малайская | ||||
Сталіца | Бандар-Серы-Бегаван | ||||
Найбуйнейшыя гарады | Бандар-Серы-Бегаван | ||||
Форма кіравання | Спадчынная абсалютная тэакратычная манархія | ||||
Султан | Хасанал Болкіях | ||||
Дзярж. рэлігія | іслам (суніцкага толку) | ||||
Плошча • Усяго • % воднай паверхні | 172-я ў свеце 5 765 км² 8,6% | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2011) • Шчыльнасць | 401 890[1] чал. (174-я) 67,3 чал./км² | ||||
Валюта | Брунейскі долар | ||||
Інтэрнэт-дамен | .bn | ||||
Код ISO (Alpha-2) | BN | ||||
Код ISO (Alpha-3) | BRN | ||||
Код МАК | BRU | ||||
Тэлефонны код | +673 | ||||
Часавыя паясы | +8 |
Нацыянальнае свята — 23 лютага — Дзень незалежнасці (1984). Святкуюцца таксама дзень нараджэння султана (15 ліпеня), угодкі стварэння каралеўскіх узброеных сіл (31 мая), шэраг мусульманскіх рэлігійных святаў, Новы год па Месячным календары. Выходныя дні пятніца і нядзеля.
Клімат трапічны экватарыяльны, сярэднегадавая тэмпература + 28 °C. Вылучаюцца два сезону: сухі (з сакавіка па май) і дажджлівы (з лістапада па люты).
Насельніцтва 357,8 тыс.чал., у т.л. малайцы і роднасныя ім этнічныя групы — 67 %, карэнныя жыхары востр. Калімантан — 6 %, кітайцы — 11 %, еўрапейцы, індыйцы і інш. — 16 %.