Бійск
From Wikipedia, the free encyclopedia
Бійск (руск.: Бийск) — горад (з 1782) у Расіі, у складзе Бійскага раёна Алтайскага края. Насельніцтва 224,5 тыс. чал. (2006). Размешчаны ў паўднёва-усходняй частцы Алтайскага края на рацэ Бія, недалёка ад яе зліцця з ракой Катунь, на паўднёва-заходнім схіле Бійска-Чумышскага ўзвышша. Большай часткай ляжыць на вузкай лугавой правай тэрасе Біі і схіле нагорнага лёсавага плато. Частка горада размешчана на левым нізінным беразе, прымыкаючы да хваёвых бароў.
Хуткія факты Краіна, Рэгіён ...
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Закрыць