Варажскі заліў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Варажскі заліў (нарв.: Varanger fjord, таксама Варангер-фіёрд) — заліў у Баранцавым моры, паміж расійскім паўвостравам Рыбацкі і нарвежскім паўвостравам Варангер. Самы ўсходні фіёрд Нарвегіі. Даўжыня 90 км, шырыня ля ўваходу ў заліў дасягае 50 км, глыбіня да 420 м. Утварае добрыя гавані; у паўднёвы бераг удаецца Бэк-фіёрд (рака Паз) і губа Вар'ема (рака Вар'ема).
Хуткія факты Варангер-фіёрд (Варажскі заліў), Вышэйстаячая акваторыя ...
Варангер-фіёрд (Варажскі заліў) | |
---|---|
нарв. Varanger fjord | |
70°00′ пн. ш. 30°05′ у. д.HGЯO | |
Вышэйстаячая акваторыя | Баранцавае мора |
Краіна | |
Тып | заліў |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Дзякуючы Гальфстрыму заліў замярзае толькі ў самыя суровыя зімы. Багаты рыбай. Па беразе знаходзяцца радовішчы свінцу і цынку. Прылівы паўсутачныя велічынёй да 2,2 м. На заліве размешчаны нарвежскія парты Вардзё і Вадсё.