Вожэ
From Wikipedia, the free encyclopedia
Во́жэ (руск.: Во́же[1]) — возера на поўначы Валагодскай вобласці Расіі.
Хуткія факты Вожэ, Морфаметрыя ...
Вожэ | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 120 м |
Даўжыня | 64 км |
Шырыня | 7—16 км |
Плошча | 422 км² |
Аб’ём | 1,08 км³ |
Найбольшая глыбіня | 5 м |
Сярэдняя глыбіня | 2 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 6260 км² |
Упадаюць | Модлана, Вожага |
Выцякаюць | Свідзь |
Размяшчэнне | |
Краіна | Расія |
Рэгіён | Валагодская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Ідэнтыфікатары | |
ДВР | 03010000111103000000148 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Плошча 422 км². Возера мае авальную форму, выцягнутае з поўначы на поўдзень. Даўжыня возера — 64 км, шырыня ад 7 да 16 км. Сярэдняя глыбіня 1—2 м, найбольшая 5 м. Плошча вадазбору 6260 км². Аб’ём вады ў возеры 1,08 км³. Берагі пераважна нізкія, забалочаныя.
Возера належыць басейну Анегі, па паўночным беразе возера праходзіць мяжа з Архангельскай вобласцю.
У возера ўпадае каля 20 рэк і ручаёў. Сцёк па рацэ Свідзь у возера Лача.