Выцегра (рака)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вы́цегра (руск.: Вы́тегра[1]) — рака ў Валагодскай вобласці Расіі. Частка Волга-Балтыйскага воднага шляху.
Хуткія факты Выцегра, Характарыстыка ...
Выцегра | |
---|---|
руск. Вытегра | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 64 км |
Басейн | 1 670 км² |
Вадацёк | |
Выток | Матквозера |
• Каардынаты | 60°49′42″ пн. ш. 37°02′29″ у. д.HGЯO |
Вусце | Анежскае возера |
• Вышыня | 33 м |
• Каардынаты | 61°05′52″ пн. ш. 36°17′10″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Анежскае возера → Свір → Ладажскае возера → Нява → Балтыйскае мора |
Краіна | |
Рэгіён | Валагодская вобласць |
Раён | Выцегарскі раён |
Код у ДВР | 01040100512102000017544 |
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Выцегра (значэнні).
Даўжыня ракі 64 км. Плошча вадазбору 1670 км². Рака бярэ пачатак з былога возера Матквозера каля вёскі Верхні Рубеж. Упадае ў Анежскае возера. Марыінскім каналам злучаецца з ракой Коўжа (басейн Волгі). На рацэ шлюзы і вадасховішчы.
Прытокі Выцегры: Марыінскі канал, Таліца, Тагажма, Кудама (Катоўка), пратока з возера Кацечнае, ручаі[2]. У басейне ракі азёры Самінскае, Лужандвозера, Кацечнае, Віхквозера, Вялікае, Вялікае Карась-возера[2].
На рацэ горад Выцегра.