Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2010
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2010 (20-ы чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе ў Вышэйшай лізе) — чэмпіянат па футболе сярод беларускіх каманд 2010 года.
Хуткія факты Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2010 20-ы чэмпіянат Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе ...
Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2010 20-ы чэмпіянат Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе | |
---|---|
Падрабязнасці чэмпіянату | |
Час правядзення | 3 красавіка — 20 лістапада |
Колькасць удзельнікаў | 12 |
Гарады | 10 |
Стадыёны | 12 |
Прызавыя месцы | |
Чэмпіён | БАТЭ (7-ы раз) |
Другое месца | Шахцёр (Салігорск) |
Трэцяе месца | Мінск |
Дубліруючыя склады | Дынама (Мінск) |
Статыстыка чэмпіянату | |
Згуляна матчаў | 198 |
Забіта галоў | 498 (2.52 за гульню) |
Бамбардзір(ы) | Рэнан Брэсан (БАТЭ) (15 мячоў) |
Лепшы ігрок | Рэнан Брэсан (БАТЭ) |
← 2009 2011 → |
Закрыць
У турніры прымала ўдзел 12 каманд. Турнір прайшоў у тры кругі: спачатку 12 каманд вышэйшай лігі правялі класічны двухкругавы турнір — хатнія і гасцявыя матчы, а потым у трэцім круге згулялі паміж собой яшчэ па аднаму разу, пры гэтым каляндар трэцяга круга нацыянальнага першынства быў вызначаны шляхам жараб’ёўкі. Вышэйшая ліга ўпершыню праходзіла ў такім фармаце.
Чэмпіёнскі тытул пяты раз запар заваяваў клуб БАТЭ з Барысава (сёмы тытул у гісторыі клуба).