Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2011
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2011 (21-ы чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе ў Вышэйшай лізе) — чэмпіянат па футболе сярод беларускіх каманд 2011 года.
Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2011 21-ы чэмпіянат Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе | |
---|---|
Падрабязнасці чэмпіянату | |
Час правядзення | 2 красавіка — 27 лістапада |
Колькасць удзельнікаў | 12 |
Гарады | 11 |
Стадыёны | 12 |
Прызавыя месцы | |
Чэмпіён | БАТЭ (8-ы раз) |
Другое месца | Шахцёр (Салігорск) |
Трэцяе месца | Гомель |
Дубліруючыя склады | БАТЭ |
Статыстыка чэмпіянату | |
Згуляна матчаў | 198 |
Забіта галоў | 460 (2.32 за гульню) |
Бамбардзір(ы) | Рэнан Брэсан (БАТЭ) (13 мячоў) |
Лепшы ігрок | Рэнан Брэсан (БАТЭ) — 23 ачкі (13 галоў + 10 пасоў) |
← 2010 2012 → |
У турніры прымала ўдзел 12 каманд. Турнір прайшоў у тры кругі: спачатку 12 каманд вышэйшай лігі правялі класічны двухкругавы турнір — хатнія і гасцявыя матчы, а потым у трэцім круге згулялі паміж собой яшчэ па аднаму разу, пры гэтым каляндар трэцяга круга нацыянальнага першынства быў вызначаны шляхам жараб’ёўкі.
Чэмпіёнскі тытул шосты раз запар заваяваў клуб БАТЭ з Барысава, які ўсталяваў рэкорд по колькасці чэмпіёнскіх тытулаў у гісторыі Чэмпіянатаў Беларусі (8 тытулаў).
Па выніках сезона магілёўскі «Дняпро», заняўшы апошняе 12 месца, выбыў у першую лігу, а ФК «Віцебск» прыняў удзел у стыкавых матчах за права выступлення ў Вышэйшай лізе ў сезоне 2012 года. Саступіўшы па суме дзвюх сустрэч мінскаму «Партызану» (0:2 і 2:1), віцябляне страцілі месца ў вышэйшым дывізіёне.