Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2012
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2012 (Альфа-Банк — Чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе) — чэмпіянат па футболе сярод беларускіх каманд 2012 года.
Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2012 Альфа-Банк — чэмпіянат Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе | |
---|---|
Падрабязнасці чэмпіянату | |
Час правядзення | 24 сакавіка — 25 лістапада |
Колькасць удзельнікаў | 11 |
Гарады | 10 |
Стадыёны | 11 |
Прызавыя месцы | |
Чэмпіён | БАТЭ (Барысаў) (9-ы раз) |
Другое месца | Шахцёр (Салігорск) |
Трэцяе месца | Дынама (Мінск) |
Дубліруючыя склады | Гомель |
Статыстыка чэмпіянату | |
Наведвальнасць | 332 371 (2 014 за гульню) |
Згуляна матчаў | 165 |
Забіта галоў | 380 (2.3 за гульню) |
Бамбардзір(ы) | Дзмітрый Асіпенка (Шахцёр) (14 мячоў) |
Лепшы ігрок | Рэнан Брэсан (БАТЭ) |
← 2011 2013 → |
У турніры павінны былі прымаць удзел 12 каманд, але мінскі «Партызан» з-за фінансавых праблем адмовіўся ад удзелу, у выніку колькасць удзельнікаў была скарочана да 11.
23 сакавіка Беларуская федэрацыя футбола падпісала дамову з генеральным спонсарам — «Альфа-Банкам».
Турнір прайшоў у тры кругі.
Чэмпіёнскі тытул сёмы раз запар заваяваў клуб БАТЭ з Барысава (усяго 9 тытулаў).
Па выніках сезона няма клубаў, якія б выбылі ў Першую лігу, толькі ФК «Тарпеда-БелАЗ» прыняў удзел у стыкавых матчах за права выступлення ў Вышэйшай лізе у сезоне 2013 года, дзе перайграў «Гарадзею» (0:1, 4:0) і захаваў месца ў вышэйшым дывізіёне.