Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2013
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2013 (Беларусбанк—чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе) — чэмпіянат па футболе сярод беларускіх каманд 2013 года.
Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2013 Беларусбанк—чэмпіянат Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе | |
---|---|
Падрабязнасці чэмпіянату | |
Час правядзення | 30 сакавіка — 1 снежня |
Колькасць удзельнікаў | 12 |
Гарады | 11 |
Стадыёны | 12 |
Прызавыя месцы | |
Чэмпіён | БАТЭ (Барысаў) (10-ы раз) |
Другое месца | Шахцёр (Салігорск) |
Трэцяе месца | Дынама (Мінск) |
Дубліруючыя склады | Шахцёр (Салігорск) |
Статыстыка чэмпіянату | |
Наведвальнасць | 406 780 (2 119 за гульню) |
Згуляна матчаў | 192 |
Забіта галоў | 440 (2.29 за гульню) |
Бамбардзір(ы) | Віталь Радзівонаў (БАТЭ) (14 мячоў) |
Лепшы ігрок | Віталь Радзівонаў (БАТЭ) |
← 2012 2014 → |
У студзені 2013 года «Беларусбанк» стаў генеральным партнёрам чэмпіянату.
У турніры прымала удзел 12 каманд. Турнір прайшоў па новым фармаце: спачатку ўсе каманды гулялі два кругі, пасля якіх падзяляліся на дзве шасцёркі. Каманды першай шасцёркі гулялі яшчэ два кругі і разыгрывалі месцы з 1 па 6, каманды другой шасцёркі тым жа чынам вызначалі месцы з 7 па 12. Усяго, такім чынам, чэмпіянат доўжыўся 32 туры (22 на першым этапе і 10 пасля падзелу на шасцёркі).
Чэмпіёнскі тытул восьмы раз запар заваяваў клуб БАТЭ з Барысава (усяго 10 тытулаў).
Па выніках сезона клуб «Славія-Мазыр», які заняў апошняе месца, выбыў у Першую лігу. Магілёўскі «Дняпро», які заняў 11 месца, прыняў удзел у стыкавых матчах за права выступлення у Вышэйшай лізе ў сезоне 2014 года, дзе перайграў «Гарадзею» (3:1, 0:0) і захаваў месца ў вышэйшым дывізіёне.