Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2016
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2016 (Беларусбанк—чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе) — чэмпіянат па футболе сярод беларускіх каманд 2016-га года.
Хуткія факты Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2016 Беларусбанк—чэмпіянат Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе ...
Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2016 Беларусбанк—чэмпіянат Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе | |
---|---|
Падрабязнасці чэмпіянату | |
Час правядзення | 2 красавіка — 27 лістапада |
Колькасць удзельнікаў | 16 |
Гарады | 14 |
Стадыёны | 15 |
Прызавыя месцы | |
Чэмпіён | БАТЭ (Барысаў) (13-ы раз) |
Другое месца | Шахцёр (Салігорск) |
Трэцяе месца | Дынама (Мінск) |
Дубліруючыя склады | Мінск |
Статыстыка чэмпіянату | |
Наведвальнасць | 355 300 (1 480 за гульню) |
Згуляна матчаў | 240 |
Забіта галоў | 580 (2.42 за гульню) |
Бамбардзір(ы) | Міхаіл Гардзяйчук (БАТЭ), Віталь Радзівонаў (БАТЭ) (15 мячоў) |
Лепшы ігрок | Ігар Стасевіч (БАТЭ) |
← 2015 2017 → |
Закрыць
Чэмпіёнам, 13-ы раз у гісторыі і 11-ы раз запар, стаў барысаўскі БАТЭ, які забяспечыў чэмпіёнства заўчасна, перайграўшы 14 кастрычніка 2016 года ў матчы 25-га тура мікашэвіцкі «Граніт» у гасцях з лікам 1:0.