Вялікі Уват
возера ў Расіі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Вялікі Ува́т (руск.: Большо́й Ува́т[2]) — возера ў Азіяцкай частцы Расіі, на поўдні Заходняй Сібіры, у Вагайскім раёне Цюменскай вобласці, у басейне ракі Ішым (прыток Іртыша).
Вялікі Уват | |
---|---|
руск.: Большой Уват | |
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 62[1] м |
Даўжыня | 25 км |
Шырыня | 10 км |
Плошча | 179 км² |
Найбольшая глыбіня | 5 м |
Сярэдняя глыбіня | 1,8 м |
Гідралогія | |
Тып мінералізацыі | прэснаводнае |
Размяшчэнне | |
Краіна | Расія |
Рэгіён | Цюменская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Плошча паверхні возера 179 км². Даўжыня 25[1] км, найбольшая шырыня 10[1] км. Найбольшая глыбіня 5[1] м, сярэдняя — 1,8[1] м. Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з захаду на ўсход. Берагі нізкія. Дно роўнае, пераважна пакрытае ілам. З поўначы, паўночнага захаду і часткова з паўночнага ўсходу возера акружаюць балоты. Трафічны статус возера пераходны — ад мезатрофнага да эўтрофнага[1]. Каля 20 % паверхні возера пакрывае расліннасць[1].
У возеры водзяцца акунь, шчупак, карась, плотка, джгір і іншыя віды рыб[1]. Развітае прамысловае рыбалоўства, якім займаецца арцельным спосабам насельніцтва прыбярэжных вёсак[1].