Віконт
From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Віконт.
Віко́нт (фр.: vicomte ад лацінскага vicecomes, літаральна — намеснік графа, віцэ-граф, ням.: vizegraf) — тытул еўрапейскага дваранства, асабліва ў брытанскім пэрстве, займае пазіцыю паміж баронам і графам. Старэйшы сын графа (пры жыцці бацькі) носіць тытул віконта (англ.: viscount).
У нямецкім дваранстве тытул віконта адсутнічае, аналагам можна назваць толькі тытул бургграфа. Аднак у раннім Сярэднявеччы існаваў тытул віцэграфа.