Віёрбан
горад у Францыі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Віёрбан (фр.: Villeurbanne) — горад у Францыі, у складзе Ліёнскай метраполіі (да 2015 года ў дэпартаменце Рона). Размешчаны на паўночным усходзе ад Ліёна, разам з якім фармуе другі па велічыні ў Францыі мегаполіс пасля Парыжа. Насельніцтва каля 130 тысяч жыхароў.
Хуткія факты Краіна, Рэгіён ...
Горад
| ||||||||||||||||||||||||
Закрыць
Вядомы з рымскіх часоў. Назва паходзіць ад лацінскага Villa Urbana — «гарадскі дом».
Віёрбан уваходзіў у склад Французскага каралеўства з 1355 года. У той час ён быў аддзелены ад Ліёна прытокам Роны Рызай. З пачаткам прамысловай рэвалюцыі ў Віёрбане пачынае развівацца прамысловасць — спачатку тэкстыльная, затым хімічная і машынабудаванне.