Габес
From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Габес.
Габе́с (араб. خليج قابس) — заліў Міжземнага мора ля паўночнага берага Афрыкі, у старажытныя часы называўся Малы Сірт. Абмывае тэрыторыю Туніса.
Хуткія факты Габес, Краіна ...
Габес | |
---|---|
ар. خليج قابس | |
34°03′54″ пн. ш. 10°22′08″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Сярэдняя велічыня прыліва | 0,4 м |
Найбольшая глыбіня | каля 50 м |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Распасціраецца больш чым на 100 км і мае глыбіню каля 50 м. Даўжыня заліва 41 км, шырыня каля 68 км[1][2]. У паўднёвай частцы ўваходу ў заліў размешчаны востраў Джэрба, а ў паўночнай — архіпелаг Керкена. Прылівы ў заліве паўсутачныя, амплітудай да 0,4 м. Тэмпература вады ў заліве вагаецца ад 14 да 29 °C.
На паўднёвым беразе заліва знаходзіцца буйны прамысловы і партовы цэнтр паўднёвага Туніса — горад Габес. На паўночным беразе размешчаны яшчэ адзін буйны горад-порт Сфакс. У заліве моцна развіта рыбалоўства — у горадзе Габес знаходзіцца каля 60 % туніскага рыбалоўнага флоту.