Ганс Вёльке
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ганс Вёльке (ням.: Hans Otto Woellke; 1911 — 1943) — нямецкі лёгкаатлет (штурханне ядра) і паліцыянт. Алімпійскі чэмпіён (1936).
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Пол | м | |||||||||||||
Нарадзіўся |
18 лютага 1911(1911-02-18) |
|||||||||||||
Памёр |
22 сакавіка 1943(1943-03-22) (32 гады) |
|||||||||||||
Пахаванне | ||||||||||||||
Грамадзянства |
Германская імперыя Германія Трэці рэйх |
|||||||||||||
Рост | 178 см | |||||||||||||
Вага | 82 кг | |||||||||||||
Асабістыя рэкорды | ||||||||||||||
Ядро | 16,20 м | |||||||||||||
Узнагароды і медалі
|
||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Заваяваў першы залаты алімпійскі медаль Алімпійскіх гульняў 1936 года ў Берліне[1], з-за чаго стаў героем нацысцкай прапаганды пра перавагу «арыйскай расы» і фаварытам Гітлера, які запрасіў Вёльке ў асабістую ложу.
Ганс Вёльке служыў у берлінскай паліцыі. З пачаткам Другой сусветнай вайны перайшоў у т. зв. паліцыю бяспекі СС, капітан (гаўптман) 118-га ахоўнага паліцэйскага батальёна, камандзір роты. У сакавіку 1943 года з двума ўзводамі суправаджаў каманду, якая аднаўляла парушаную тэлефонную сувязь паміж Лагойскам і Плешчаніцамі. Аўтамабіль трапіў у засаду. У перастрэлцы непадалёку ад вёскі Хатынь Вёльке быў забіты партызанамі, што стала прычынай знішчэння карнікамі вёскі разам з яе жыхарамі. Вёльке пасмяротна прысвоена званне маёра.
Месцам яго пахавання лічацца знішчаныя нямецкія вайсковыя могілкі ў раёне лесапарка паміж тэрыторыяй квартала «Маяк Мінска» і ст.м. «Барысаўскі тракт» ў Мінску — заходні бок могілак, рад 22, магіла 28.