Гаўрыіл (архангел)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Гаўрыіл (грэч. Αρχάγγελος Γαβριήλ), у каталіцкай традыцыі Габрыэль — паводле іўдзейскіх, хрысціянскіх і мусульманскіх рэлігійных паданняў адзін з вышэйшых анёлаў, які карыстаецца асаблівым даверам бога. Паводле хрысціянскага падання, Гаўрыіл паведаміў дзеве Марыі, што ў яе народзіцца сын божы — Ісус Хрыстос[1].