Геаграфія Паўночнай Македоніі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Паўночная Македонія размешчана на Балканскім паўвостраве на паўднёвым усходзе Еўропы. Каардынаты: 41°50’ паўночнай шыраты, 22°00’ усходняй даўгаты.
Геаграфічная вобласць Македонія падзеленая цяпер паміж трыма краінамі: яе паўднёвая частка, амаль палова ўсёй тэрыторыі, Эгейская Македонія, уваходзіць у склад Грэцыі; усходнія землі — Пірынская Македонія — належаць Балгарыі, а Паўночная Македонія раскінулася на поўначы і захадзе, у даліне ракі Вардар.
Паўночная Македонія займае парадку 35,8 % плошчы гістарычнай Македоніі (52,4 % знаходзіцца на тэрыторыі сучаснай Грэцыі). Яе агульная плошча — 25 333 км².
Агульная працягласць мяжы — 748 км, працягласць межаў з Албаніяй — 151 км, Балгарыяй — 148 км, Грэцыяй — 228 км, Сербіяй — 221 км.