Гемарагічныя ліхаманкі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Гемарагі́чныя ліхама́нкі — трансмісійныя прыродна-ачаговыя вірусныя захворванні з гемарагічным сіндромам.
Хуткія факты Гемарагічныя ліхаманкі, МКХ-10 ...
Закрыць
Вядомы гемарагічныя ліхаманкі з ныркавым сіндромам, омская гемарагічная ліхаманка, якая выклікаецца флавівірусам, балівійская гемарагічная ліхаманка, якая выклікаецца арэнавірусам Мачупа, крымская гемарагічная ліхаманка, якая выклікаецца буньявірусам, аргентынская гемарагічная ліхаманка, якая выклікаецца арэнавірусам Хунін. З гемарагічным сіндромам працякаюць жоўтая ліхаманка, ліхаманка Дэнге, ліхаманка Ласа, ліхаманка Эбола.