Герберт Сайман
From Wikipedia, the free encyclopedia
Герберт Аляксандэр Сайман (англ.: Herbert A. Simon, 15 чэрвеня 1916, Мілуокі — 9 лютага 2001, Пітсбург) — выдатны амерыканскі вучоны яўрэйскага паходжання ў галіне сацыяльных, палітычных і эканамічных навук, адзін з распрацоўшчыкаў гіпотэзы Ньюэла-Саймана.
Герберт Аляксандэр Сайман | |
---|---|
Herbert A. Simon | |
Дата нараджэння | 15 чэрвеня 1916(1916-06-15)[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 лютага 2001(2001-02-09)[1][2][…] (84 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | эканаміст, палітык, сацыёлаг, выкладчык універсітэта, спецыяліст у галіне інфарматыкі, палітолаг |
Навуковая сфера | эканоміка, кібернетыка |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Генры Шульц[d][4] і Harold Lasswell[d][5] |
Вядомыя вучні | Pierre-Jacques Courtois[d][5] |
Вядомы як | адзін з распрацоўшчыкаў гіпотэзы Ньюэла — Саймана |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ён аказаў прыкметны ўплыў на развіццё тэорыі арганізацыі, менеджменту і кіраўніцкіх рашэнняў. Г. Сайман быў членам Нацыянальнай акадэміі навук ЗША. Ён доўгі час працаваў прафесарам камп’ютарных навук і псіхалогіі ва ўніверсітэце Карнегі-Мелона ў Пітсбургу. Яго працы ў галіне вылічальнай тэхнікі і штучнага інтэлекту аказалі істотны ўплыў на развіццё кібернетыкі.
Значны тэарэтычны ўклад Г. Саймана ў навуку кіравання атрымаў годнае прызнанне ў 1978 годзе, калі яму была прысуджана Нобелеўская прэмія па эканоміцы «за наватарскія даследаванні працэсу прыняцця рашэнняў у эканамічных арганізацыях, у фірмах».