Герб Крычава
From Wikipedia, the free encyclopedia
Герб Крычава — атрыманы ў 1653 г., падчас праўлення вялікага князя літоўскага Яна Казіміра. Лічыцца, што Крычаў за аснову ўзяў герб мясцовых магнатаў Шалухаў (у чырвоным полі два залатыя крыжы), мадыфікаваўшы яго: на чырвоным полі выява залатога крыжа і сярэбранага мяча.
Хуткія факты Герб Крычава, Дэталі ...
Закрыць
Меч — пацвярджэнне таго, што менавіта ў Крычаве, які стаяў уздоўж межаў, адбывалася шмат бітваў. Меч характарызуе воінскія заслугі крычаўлян. Крыж — сведчанне таго, што жыхары цвёрда трымаліся сваёй старой праваслаўнай веры.
У сучаснай Беларусі афіцыйны статус атрымаў 18 лютага 2002 г. У гербавым матрыкуле краіны значыцца пад № 82.