Го
From Wikipedia, the free encyclopedia
Го (таксама вэйці, таксама бадук) — стратэгічная настольная гульня, якая ўзнікла ў старажытным Кітаі паміж 2000 і 200 гадамі да н.э.
Прафесійна ў Го гуляюць некалькі тысяч гульцоў, арганізаваных у прафесійныя лігі, якія існуюць у Японіі, Кітаі, Паўднёвай Карэі і на Тайвані. На аматарскім узроўні ў Го гуляюць мільёны гульцоў у Азіі і ва ўсім свеце.
У Японіі, дзе гульня атрымала найбольшае развіццё на працягу апошніх стагоддзяў, яна з’яўляецца часткай традыцыйнай культуры і ўспрымаецца як гульня самураяў. Менавіта з Японіі гульня распаўсюдзілася на Захад у другой палове 20 стагоддзя.