Гомасексуальнасць у Трэцім рэйху
From Wikipedia, the free encyclopedia
Гомасексуалы ў Трэцім рэйху былі цалкам выцеснены з грамадскага поля і падвяргаліся жорсткаму пераследу. Атрымалая росквіт у Веймарскай рэспубліцы гомасексуальная субкультура[ru] (часопісы і газеты, кафэ і бары, забаўляльныя ўстановы і імпрэзы) была цалкам знішчана. Гомасексуальныя мужчыны падвяргаліся сістэматычнаму кантролю і ўліку. Крымінальнае заканадаўства, якое стала значна больш жорсткім у 1935 годзе, пераследавала любыя сексуальныя ўзаемадзеянні паміж мужчынамі, нават тыя, якія адбываліся без непасрэднага фізічнага кантакту. І нават пасля адбыцця турэмнага зняволення асуджаныя мужчыны нярэдка дэпартаваліся ў канцэнтрацыйныя лагеры пад так званыя «ахоўныя[de]» ці «прафілактычныя» арышты для прадухілення «рэцыдыву». Лесбіянкі не падвяргаліся масаваму пераследу, аднак яны нярэдка выпрабоўвалі на сабе іншыя формы дыскрымінацыі з боку ўлады.
Даследчыкі вылучаюць у гісторыі Трэцяга рэйха тры перыяды пераследу гомасексуалаў. Першы перыяд пачынаецца з прыходам нацыянал-сацыялістаў да ўлады[de] ў 1933 годзе і характарызуецца агульнай барацьбой за маральнасць[ru], поўным знішчэннем гомасексуальнай субкультуры, актыўнай антыгомасексуальнай дзяржаўнай прапагандай і першымі індывідуалізаванымі выпадкамі тэрору ў дачыненні гомасексуалаў. Другі перыяд адзначыцца ўзмацненнем жорсткасці ў 1935 годзе параграфа 175, які крыміналізаваў аднаполыя сексуальныя кантакты паміж мужчынамі, і пачаткам іх сістэматычнага крымінальнага пераследу. Апошні перыяд пачынаецца ў 1940 годзе і характарызуецца ўзмацненнем рэпрэсіўных мер у адносінах да членаў СС, Вермахта і паліцыі, а таксама пачаткам масавай дэпартацыі ўсіх вызваленых з турмы гомасексуальных мужчын у канцлагеры[1][2].
У агульнай складанасці ў часы Трэцяга рэйха па вінавачанні ў «ненатуральнай распусце» паміж мужчынамі былі асуджаны каля 50 тысяч чалавек (з іх каля чатырох тысяч падлеткаў[3][4]) і каля 10—15 тысяч былі дэпартаваны ў канцэнтрацыйныя лагеры. З іх каля дзвюх трацін не перажылі лагераў[5]. Лік гомасексуалаў, змярцвёных па праграме эўтаназіі[de] ў псіхіятрычных лякарнях, пакараных смерцю вайсковым трыбуналам ці адпраўленых у штрафныя батальёны[ru], невядомы і ў наш час з'яўляецца прадметам навуковага вывучэння[6].