Граф Корнуал
From Wikipedia, the free encyclopedia
Граф Корнуал (англ.: Earl of Cornwall) — адзін з графскіх тытулаў англійскага дваранства ў Сярэднявеччы. Упершыню быў падараваны Роберту дэ Мартэну, брату і блізкаму паплечніку караля Вільгельма Заваёўніка. Сярод носьбітаў тытула найбольш вядомы прынц Джон, які стаў у 1189 годзе каралём Англіі, і яго сын Рычард Корнуальскі, адзін з найбуйнейшых англійскіх дзяржаўных дзеячаў сярэдзіны XIII стагоддзя, абраны ў 1257 годзе каралём Германіі. Тытул графа Корнуала перастаў існаваць у 1337 г., быўшы замешчаным тытулам герцага Корнуальскага, які стаў належаць спадчынніку прастола Англіі (прынцу Уэльскаму).