Гэй, славяне
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Гэй, славяне» (спачатку «Гэй, славакі»): песня гімнавага ладу на словы Самуэля Тамашыка (1834) і на музыку «Мазуркі Дамброўскага», але з павольнейшым тэмпам.
Гэй, славяне! | |
---|---|
Хеј, Словени! | |
Hej, Sloveni! | |
Аўтар слоў | Самуэль Тамашык (пасля яго мноства рэдакцый), 1834 год |
Кампазітар | не вядомы, уплыў Марша Дамброўскага |
Краіна |
Славакія, Югаславія, СР Югаславія, Сербія і Чарнагорыя |
Зацверджаны | 1977 |
Адменены | 1991—2006 |
|
Словы песні былі складзены пад назвай «Гэй, славакі», і заклікалі славакаў (а пазней, усіх славян) да патрыятызму і пашаны да роднай мовы.
С. Тамашык, тады студэнт, напісаў словы песні аднойчы ўвечары, 2 лістапада 1834, калі пад уражаннем перавагі нямецкай мовы над чэшскай на вуліцах Прагі — «пярліны заходне-славянскага свету» быў поўны песімізму адносна будучыні чэшскай і славацкай культуры. Узгадка пра «Мазурку Дамброўскага» натхніла Тамашыка, і ён вельмі хутка склаў верш таго ж памеру, і з тым жа сэнсам пачатковых радкоў: «Гэй, славакі // Яшчэ наша славацкая мова жыве».[1]
Песня хутка набыла папулярнасць у колах славянскіх актывістаў 2-й пал. 19—пач. 20 ст., асабліва ў славянскіх землях Аўстра-Венгрыі. Між іншым, яна была гімнам арганізацыі «Сокал», і выконвалася сабранымі на адкрыцці помніка славенскаму паэту Францэ Прэшэрэну (1905). У Венгрыі яна доўгі час была забаронена[2]. Фактычна, песня стала неафіцыйным гімнам тагачаснага панславянскага руху, і заставалася папулярнай і ў міжваенны перыяд.
У Славакіі песня амаль заўсёды лічылася неафіцыйным гімнам, асабліва ў часы распаду Аўстра-Венгрыі, Славацкай рэспублікі (1939—1945), і пасля атрымання незалежнасці (1993). Аднак, песня ніколі не была афіцыйным гімнам Славакіі.
У Югаславіі песню выбралі на ролю музычнага нацыянальнага сімвалу кіраўнікі цітаўскага руху супраціўлення AVNOJ, а пасля 1945, і скасавання старога гімну, яна была неафіцыйным гімнам у перыяд да 1977, калі ніякага афіцыйнага гімну Югаславіі не існавала. Пасля 1977 песня была зацверджана як афіцыйны гімн Югаславіі, пасля распаду Югаславіі (1991—1992) заставалася гімнам федэрацыі Сербіі і і Чарнагорыі, а пасля канчатковага распаду федэрацыі (2006) песня не з'яўляецца гімнам аніводнай дзяржавы.