Гідрасфера Марса
From Wikipedia, the free encyclopedia
Гідрасфера Марса — гэта сукупнасць водных запасаў планеты Марс, прадстаўленая водным лёдам у палярных шапках Марса, лёдам пад паверхняй і магчымымі рэзервуарамі вадкай вады і водных раствораў солей у верхніх пластах літасферы Марса. Гідрасфера Марса з прычыны пануючых нізкіх тэмператур і знаходжання запасаў вады ў цвёрдым стане таксама называецца крыялітасферай.