Дамаск
From Wikipedia, the free encyclopedia
Дамаск (араб. دمشق) — сталіца і другі па велічыні горад Сірыі пасля Алепа, шырока вядомы ў Сірыі як «Дымашк-эш-Шам» (араб. دمشق الشام). Акрамя таго, ён з'яўляецца адным з найстарэйшых бесперапынна населеных гарадоў у свеце. Дамаск — найстаражытнейшая з сучасных сталіц свету[1]. Дамаск з'яўляецца буйным культурным і рэлігійным цэнтрам на Блізкім Усходзе. Паводле ацэнак колькасць насельніцтва ў горадзе на 2009 годе складала 1 711 000 чалавек[2]. Дамаск з'яўляецца самым буйным прамысловым і навуковым цэнтрам Сірыі, значным гандлёвым цэнтрам і адным з чатырох асноўных святых гарадоў ісламу. Горад выдзелены ў асобную адміністрацыйную адзінку Сірыі.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Размешчаны на паўднёвым-захадзе Сірыі, Дамаск цэнтр буйной гарадской метраполіі ў 2,6 млн чалавек (на 2004 год)[3]. Геаграфічна размяшчаецца ля ўсходніх перадгор'ях Антыліванскага хрыбта ў 80 кіламетрах унутр ад усходняга берага Міжземнага мора на плато ў 680 метрах над узроўнем мора. Дамаск мае паўзасушлівы клімат з-за эфекту даждавога ценю. Праз горад працякае рака Барада.
Першыя пасяленцы з'явіліся тут у II тысячагоддзі да н.э., горад быў абраны ў якасці сталіцы халіфата Амеядаў, і з'яўляўся ёй з 661 да 750 гады. Пасля перамогі дынастыі Абасідаў, сталіца была перанесена ў Багдад. Дамаск апынуўся ў палітычным заняпадзе і не меў значнай палітычнай вагі падчас усёй эпохі Абасідаў. Сваё істотнае значэнне ён вярнуў толькі ў перыяды Аюбідаў і мамлюкаў. Падчас асманскага валадарства, горад зноў страціў сваё значэнне, захоўваючы пры гэтым пэўны культурны прэстыж. Сёння гэта месца цэнтральнага сірыйскага ўрада і ўсіх міністэрстваў. Дамаск быў абраны ў 2008 годзе арабскай культурнай сталіцай[4].