Джонстан (атол)
From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Джонстан.
Атол Джо́нстан (англ.: Johnston Atoll) — незаселены атол у Ціхім акіяне, які належыць Злучаным Штатам Амерыкі. Плошча складае 2,67 км². Знаходзіцца за 717 марскіх міль на паўднёвы захад ад Ганалулу. У склад атола ўваходзяць чатыры астравы, самы вялікі з якіх — востраў Джонстана. Клімат экватарыяльны, вільготны. На атоле жывуць шматлікія марскія птушкі. Маюцца радовішчы гуана.
Шмат гадоў атол быў важнай часткай амерыканскай сістэмы абароны Ціхага акіяна. І ў нашы дні востраў кіруецца Агенцтвам атамнай абароны ЗША.