Джэйсан Браўн (фігурыст)
From Wikipedia, the free encyclopedia
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Браўн.
Джэйсан Браўн (англ.: Jason Brown; нар. 15 снежня 1994, Лос-Анджэлес) — амерыканскі фігурыст, які выступае ў адзіночным катанні. Бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў 2014 года ў камандным спаборніцтве. Сярэбраны прызёр чэмпіянату чатырох кантынентаў (2020) і бронзавы прызёр чэмпіянату чатырох кантынентаў (2018). Чэмпіён ЗША (2015), трохразовы сярэбраны прызёр чэмпіянату ЗША (2014, 2020, 2023), трохразовы бронзавы прызёр чэмпіянату ЗША (2017, 2019, 2021). Чэмпіён каманднага чэмпіянату свету (2015), сярэбраны прызёр каманднага чэмпіянату свету (2017), бронзавы прызёр каманднага чэмпіянату свету (2021).
Хуткія факты Джэйсан Браўн, Род дзейнасці ...
Джэйсан Браўн | |
---|---|
Род дзейнасці | фігурыст, figure skating choreographer |
Дата нараджэння | 15 снежня 1994(1994-12-15) (29 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Станам на 27 студзеня 2023 г. займае 16-е месца ў рэйтынгу Міжнароднага саюза канькабежцаў.