Дэнацыфікацыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Дэнацыфікацыя (ням.: Entnazifizierung) — люстрацыя, комплекс мерапрыемстваў, скіраваных на ачышчэнне пасляваеннага нямецкага і аўстрыйскага грамадства, культуры, прэсы, эканомікі, адукацыі, юрыспрудэнцыі і палітыкі ад уплыву нацысцкай ідэалогіі. Дэнацыфікацыя праводзілася па ініцыятыве саюзнікаў па антыгітлераўскай кааліцыі пасля перамогі над нацысцкай Германіяй і засноўвалася на рашэннях Патсдамскай канферэнцыі.
У студзені 1946 года Кантрольны савет - сумесны орган СССР, ЗША, Вялікабрытаніі і Францыі, створаны для ажыццяўлення вярхоўнай ўлады ў Германіі, - прыняў шэраг законаў, у якіх вызначыў кола асоб, якія падпадалі пад дэнацыфікацыю, і зацвердзіў стварэнне спецыяльных судовых органаў для разгляду іх спраў.