Жамо́йць, ці часам Жмудзь, Самагі́ція (жам. Žemaitėjė, літ.: Žemaitija; лац.: Samogitia; польск.: Żmudź; руск.: Жемайтия; стар.-руск.: Жемоить, Жемоть) — гістарычная вобласць і этнаграфічны рэгіён сучаснай Літвы, размешчаны на паўночным захадзе краіны паміж нізоўямі ракі Нёман і вярхоўямі рэк Дубіса і Вента. Жамойць мае доўгую пісьмовую гісторыю і самабытныя культурныя традыцыі, адлюстраваныя паміж іншага ў існаванні жамойцкага дыялекту (мовы). На тэрыторыі рэгіёна знаходзіцца Жамойцкае ўзвышша: узгорыста-марэнны рэльеф; хваёвыя і змешаныя лясы, лугі, пашы, ралля; шмат маленькіх азёр і рэчак. У цяперашні час самым вялікім горадам этнаграфічнага рэгіёна з’яўляецца Шаўляй (звыш 104 тыс. жыхароў у 2023 г.), а гістарычнай сталіцай — горад Цяльшэй (звыш 22 тыс. у 2023 г.).
Хуткія факты Жамойць, Краіна ...
Закрыць