Закапанскі стыль
From Wikipedia, the free encyclopedia
Закапа́нскі стыль — архітэктурны стыль, уведзены Станіславам Віткевічам у 90-х гадах XIX стагоддзя. У асноўным выкарыстоўваўся ў будаўніцтве пансіянатаў.
Віткевіч за ўзор узяў традыцыйны стыль будаўніцтва падгальскіх гуралаў, узбагаціўшы яго элементамі мадэрну, імкнуўся стварыць аснову для сучаснай польскай народнай архітэктуры на аснове культуры Падгалля. Першыя праекты рэалізоўваў у загарадных хатах і вілах у курортным горадзе Закапанэ. Прапагандыстамі яго стыля былі між іншых Уладзіслаў Матлякоўскі, Валерый Эліяш-Радзікоўскі і Яраслаў Вайцяхоўскі.
У закапанскім стылі выраблялася таксама мэбля, гаспадарчыя прылады, адзенне, вырабы з парцаляну, музычныя інструменты і сувеніры. Элементы культуры гуралаў пранікалі таксама ў творчасць кампазітараў і пісьменнікаў. У шырэйшым панятку закапанскі стыль ахоплівае ўсе праявы пранікнення народнай культуры Падгалля ў агульнанацыянальную культуру.
Галоўнымі асаблівасцямі стылю з'яўляюцца падмуркі з колатага каменю, высокі гонтавы дах, вялікая колькасць дэкаратыўных элемэнтаў.