Кайсеры
горад у Турцыі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ка́йсеры[1] (турэцк.: Kayseri, лац.: Caesarea in Cappadocia), горад у Турцыі, адміністрацыйны цэнтр правінцыі Кайсеры.
| ||||||||||||||||
У старажытнасці вядомы як Кесарэя Кападакійская. Быў рэзідэнцыяй кападокскіх правіцеляў, цэнтрам распаўсюджвання хрысціянства. Пасля пераўтварэння Кападокіі ў рымскую правінцыю перайменавана Тыберыем у Кесарыю і служыла месцам чэканкі рымскіх манет у Азіі. У 4 стагоддзі мясцовую кафедру займаў свяціцель Васіль Вялікі.
У 1080 годзе горад захоплены туркамі-сельджукамі. На працягу больш як 200 гадоў уваходзіў у склад Румскага султаната. У 1515 годзе далучаны да Асманскай імперыі.
Падчас вайны за незалежнасць, калі грэчаскія войскі падыходзілі да Анкары, у Кайсеры размяшчаўся турэцкі парламент — Вялікі нацыянальны сход Турцыі.
У 1934—1935 гадах пры эканамічнай і тэхнічнай дапамозе СССР у горадзе быў пабудаваны буйны баваўняна-папяровы камбінат[2].